Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Філолагам, што марылі забыцца

Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)

Пераклад
Стэфанія Данілава

Цягнуўся вечар, падаў ля дамоў
І заглядаў у зморанасць вачніцаў.
Няшчасце цераз розум надышло
Філолагам, што марылі забыцца.

Маркотны блік у келіх слізгануў
Як ліст у стаў, асенні і паўсонны.
На "прывітанне" стомленым "пакуль"
Казаць было б не крута, безумоўна.

Картава гукі зносячы з сабой,
Знікалі ў невядомасць дзве гаворкі,
І віскі, як пуэр, пілося горка,
І нам лягчэй ніколькі не было.

Ваду, што ты прыносіў для мяне,
Я не зраблю віном у яркіх бліках.
І я маўчу, хаваю, нібы ў цень,
Што ты мне не-палова, не-адліга,

Не-частка - гэта значыць, смутак мой.
Не-сэрца (мне хапае і аднога).
Давай нап'емся так, мой госць і боль,
Каб раніцай не ўспомніць анічога

Пра нас дваіх, што сабраліся ў загс,
Нібы для непітушчых адмыслова.
Я сабяру ўсяго цябе ураз
У вочы, велізарныя, як словы

З пажухлых кніг. Цягнік амаль прышоў.
Я скора знікну з гэтага паўстанку
Кудысьці, быццам сэнс тваіх радкоў.
Як бляклы блік на дне вільготнай шклянкі.



І вельмі ш зразумелы

І вельмі ш зразумелы пераклад.
А хто яна? Ну, тая в вас Ні Кішка?
На мове, што, пісала прам ятвяжск?
Ці руская ана, Данілав?

Васыль Брытва