Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фінальны бой

Яшчэ не ацэнена

Фінальны бой
Напісана пад уражаннямі ад рыцарскага турніра “Меч Лідскага замка-2013”

Рыцары строй развіналі.
Біся на мячах! Пацей!
У камандным у фінале
б’юцца тыя, хто мацней.

“Белы тур” з мячоў рагамі –
гэта ваяры Літвы.
І рукамі, і нагамі,
і мячом б’яцеся вы!

“Нюрнбергцы” мячамі джаляць –
жоўта-чорныя “чмялі”.
Адхіліўся ад мяча ледзь!
Ледзь мячамі не змялі!

Б’юцца пешыя “швейцарцы”
з клуба-“горада” “Люцэрн”.
Хочаш з імі ты звязацца?
Атрымаеш па руцэ!

Бой – фінальны бой – між намі.
Біся на мячах! Пацей!
У камандным у фінале
пераможа, хто мацней!