Было, калі Дзянніца з Вечарніцай
хісталі ціха па-над верхалінай
нябёсаў дрэва вечнага жыцця.
Употайкі пад перазвон крыніцы,
хаваліся мы ў цемры між ялінаў,
шукаючы прытулак забыцця.
Ад змроку адыходзілі флюіды,
да сэрца набліжаліся. З іх два
цяклі дрымотнай казачнай ракой
і ў сне намалявалі краявіды
цудоўных дзён і ночы хараства,
нібыта лёгкай мастака рукой...
Адчуваецца Ваша адукаванасць
Адчуваецца Ваша адукаванасць і жаданне складаць цікавыя вершы. Але чаму ж нейкі недалёт, недахоп, недапрацаванасць, ці недаталенавітасць атрымліваецца?