Вужом сцяжына. Зрэдку павароты.
Здаецца, на аблокі завядзе.
Чаўны здалёк—як скінутыя боты.
Вуграмі хвалі б’юцца на вадзе.
А вышыня над чашай седлавіны
Глядзіць вачыма ніцавокіх зор.
І сцеле дыму белую прасціну
Паэтамі раскладзены касцёр.
Світанак з прыазернае Слабодкі
Пакліча зухаватых рыбакоў,
Каб срэбрам лускі зноў усыпаць лодкі,
Усцешыць слабажанскіх маракоў.
Гара-Маяк—вышэй палёту чайкі.
Бы птушка, сам над стромаю крыляй.
Хачу, каб стаў Нацыянальным паркам
Ад Браслава да Турава мой край