Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гавары са мной па-беларуску

Яшчэ не ацэнена

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!

Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.



Прекрасное

Прекрасное стихотворение!/Чудовий вірш.
Войдёт в классику Славянщины!

Славяншчыны??? Што гэта??

Славяншчыны??? Што гэта??

Очень пронзительное

Очень пронзительное стихотворение.Жаль,но я сама могу лишь "памаўчать па-беларуску".Очень жаль...

kranae za dyshu

kranae za dyshu

Вершы Я.Янішчыц ведаю з

Вершы Я.Янішчыц ведаю з далекіх 80-х. У школе была вельмі цудоўная настаўніца. Прабачце, але да вашага напісання беларускіх слоў прывыкнуць не магу, бо даўно ў школе навучылі па-іншаму. Пакуль прачытала верш, страціла ўсякі сэнс ад гэтага змякчэння. Прыйшлося занава перечытваць. Друкуйце. калі ласка, так, як пісала Яўгенія Янішчыц.

Выбачайце за паутор - вельмi

Выбачайце за паутор - вельмi жадау быць услыханым)

Яугенiя, пэуна, так i

Яугенiя, пэуна, так i пiсала.
Дзiуна, што некалькi дадаткoвых мяккiх знакау выклiкаюць у Вас такiя складанасьцi

Вельмі спадабаўся верш.

Вельмі спадабаўся верш. Дзякуй

Вельмi прыгожы верш! Вялiзны

Вельмi прыгожы верш! Вялiзны дзякуй!!!

Шаноуная Яугения! Дзякуй за

Шаноуная Яугения!
Дзякуй за добры верш.Шкада,што няма у нашай
краине беларускамоуных тэлеканалау дзе
магли письменники,вядучыя чытаць вершы
на беларускай мове,глядзець беларускамоуныя кинастужки,
слухаць песьни гуртоу,сьпевакоу и т.д.
Мая думка такая,што патрэбна штосьци рабиць,каб
наша мова гучала зауседы и штодзенна.
Чаму у сталицы краины-Минску няма гаворки па-беларуску?
Вельми дрэннае становишча з мовай у многих мясьцинах нашай
синявокай.Идзе заняпад нашай мовы,яе цураюцца,гэта дзикунства.
Вельми мала беларускамоуных газэт,часописау,аудыекниг,книг,
падручникау,гуртоу,шыльд и т.д.
Мне-беларусу,яки нарадзиуся тут и жыву балюча и крыудна
глядзець на гэта.Наша мова самая добрая,меладычная-размауляйце на ей
кали ласка и многия пытанни будуць вырашаны.
Личу,што патрэбна у гэтым дапамога улады,чыноуникау и насельництва.
З павагай-Лявон.

Паважаны Лявон! Вы

Паважаны Лявон! Вы звяртаецеся да Яўгеніі Янішчыц такім чынам,что у мяне ўзнікла ўраджанне, што Вы не ведаеце,што яе з намі няма...

Вялікі дзякуй за тое,што Вы

Вялікі дзякуй за тое,што Вы мне напісалі.
Для мяне Яугенія Янішчых зауседы жыва у маім сэрцы.
Гэта сапраудная беларуска,якая нясе нам самае дарагое-родную мову.
Калі есьць мова-тады есьць і нацыя.
З павагай-Лявон.

Гэта добра, Лявон, калі

Гэта добра, Лявон, калі хочацца.
Горш калі будзе брыдка.
А наконт ужывання мовы, дык ёсць яна і на БТ, і на радыё, і ў спартовых газэтах нават.
Шукаць трэба толькі.
Вось учора ў Мінску, канкрэтней У "АЛЕкс С" большая частка афіцыйнага юбілейнага вечара знакамітага сайта прайшла па руску. Але Юстасы паміж сабой часцяком пераходзілі на мову.)
З ПАВ. і да Яўгеніі)

Увогуле верш спадабаўся. Але

Увогуле верш спадабаўся. Але мне цікава было б ведаць у якім годзе ен напісаны. Правапіс здіўны.......... магчыма я мала ведаю вершаў гэтай паэтэсы... менавіта ў гэтам мяне, чамусцш насцярожвае стыль напісання..

А вы націсніце на яе імя, там

А вы націсніце на яе імя, там ёсць інфармацыя наконт гэтага аўтара. Дарэчы, раю пачытаць, я з ёй сам пазнаёміўся выпадкова, але творчасць захапіла. А верш ,мабыць, напісаны недзе у сярэдзіне 80-х, дакладней не скажу, быў надрукаваны ў яе перадапошняй кнізе "Каліна зімы" (1987). Верш шыкоўны!!!

Спасибо за такой хороший

Спасибо за такой хороший сайт!

исправьте ошибки в сьлёз

исправьте ошибки в сьлёз сьвет мысьлю - кто вообще так написал!!

Это вовсе не ошибки, а

Это вовсе не ошибки, а дореформенная беларуская мова - Тарашкевица

пачытайце Быкава і іншых не

пачытайце Быкава і іншых не прарасейскіх аўтараў і адкрыеце для сябе беларускую мову, дзе мяккі знак пішацца тады, калі вы мякка вымаўляеце гукі. А найлепш, пацікаўцеся, хто такі Браніслаў Тарашкевіч і чым слаўная яго Граматыка. Посьпехаў!

Именно! "Калі мякка

Именно! "Калі мякка вымаўляеце гукі", а не где попало, как здесь.

І мяккі знак у месцах

І мяккі знак у месцах асімілятыўнай мяккасці знік яшчэ ў першых праектах реформы, якую рыхтавалі навукоўцы без кантролю наркаматаў.

Раю Вам пацікавіцца, чым

Раю Вам пацікавіцца, чым слаўная яго "Граматыка". Менавіта "Граматыка" Тарашкевіча ляжыць у аснове афіцыйнага правапісу.

Насколько я понимаю,

Насколько я понимаю, официальное правописание - это не то, по которому наши предки писали, а то, которым сейчас пользуется Государство в документации и прочем.

аахаха! Траймак похвастался

аахаха!
Траймак похвастался что за перемену выучил!!!!
Ахаха!