Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Геаргiнi у дзедавым садзе

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Геаргiнi у дзедавым садзе
Ўжо даўно не растуць, не цвiтуць
Ў гэтым шэрым, як цень, лiстападзе
Так хацеў бы на iх я зiрнуць

Фарбы iх так душу маю грэлi
Так узрушвалi вочы мае
Хоць яны ўсе дауно адгарэлi
Сонца зноў геаргiняй ўстае

Геаргiнi у дзедавым садзе
Нахiлiлiсь, бы людзi, на плот
Я калiсьцi любiў у лiстападзе
Адчуваць гэтых кветак цяпло

Геаргiнi – прашу, не смуткуйце
Я не здолеў забыцца пра вас
I старыя у сэрцы пачуццi
Аднавiлiсь, прайшоўшы праз час

Пасадзiць геаргiнi iзнову
У гэтым садзе так хочацца мне
I пад iх мiлагучную мову
Адпачыць у сваёй старане…