Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Герніка

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Гэта было ў Мадрыдзе, а менавіта
У цэнтры мастацва каралевы Сафіі
(Які мясцовыя жыхары называюць “Сафіду” –
Націск на “у”).
Малы хлопчык спалохаўся, калі ўбачыў
Велізарную карціну “Герніка” Пікассо
(Дарэчы, па-гішпанску чытаецца “Пікасса” –
Націск на “а”).
Малы спытаў маладую маму:
–Мама, што за карціна?
Мама падыйшла і зачытала,
–Называецца “Герніка”, даражэнькі. Падабаецца?
Хлопчык абурыўся, і адказаў, ледзь стрымліваючы
сьлёзы,
–Не! Брыдкая карціна, цёмная! Я баюся! Чаму яна
такая?
Мама паціснула плячыма,
–Ня ведаю, Пікассо заўжды быў дзіўным, сонейка.
І яны пайшлі далей.
Насамрэч, Пікассо намаляваў гэтую карціну
Не, каб упрыгожваць буржуазную гасьцёўню,
А каб людзі не забывалі пра вайну,
Што ў яго, на шчасьце ці на жаль,
Ня выйшла.



А наш тут ПікасСА Ш

А наш тут ПікасСА Ш пытаецца:
Пані! А што то за Герніка?
Што, в пераводзе - Сонцэ й?
Ах, неспадзяванка! Коратка?
Галоўная ш Мама.

Ну, а так шо мы скажам вам,
Шаноўная красачка.
Вельмі і надта пікантна й
Хораша ведзьм складае ўсё.