Імклівы голас цішыні
Трывожыць вечар развітання,
Самотны бусел увышы
Клякоча - сэрца замірае.
Душу напоўніла туга,
Агортваў подых прадчування,
З павеек капала сляза
На поле, скошанае зрання.
Прастору болей не відаць:
Туман накінуў пакрывала.
Няма каму паспагадаць -
Ну, мабыць, так наканавана.
Вельми добры, складны и
Вельми добры, складны и праникнёны верш.
Вельмі прыемна, што верш
Вельмі прыемна, што верш закрануў Вашы пачуцці. Вялікі дзякуй, Людміла,за цёплыя словы.