Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гусі.

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

(песня)
1
Адляталі гусі
Клінам на чужбіну…
Праважала маці
У дарогу сына…
Плакала, прасіла,
Каб хутчэй вярнуўся,
Плач ў гусінай стаі
Крыкам адгукнуўся...
2
Выстрал з далячыні
Прагучаў, як рэха...
Роднае хаціны
Задрыжала стрэха
І пранзіла сэрца
Болем, нібы куляй,
Дзесь не стала сына
У яго матулі…
3
Вы чаго крычыце?
Гусі мае гусі!..
Вам не далічыцца,
Тых, хто не вярнуўся!
У войнах заблукалі
На чужой зямельцы,
А чаго шукалі?..
Месца, дзе памерці...
4
Матчыным адчаем
Пралілася песня,
Памяццю гучала
У кветках напрадвесні,
Праляталі гусі
Над радзімым краем,
Галасілі ў скрусе
З матчыным адчаем...



Вельми прыгожая песня. Кранае

Вельми прыгожая песня. Кранае за душу.

Рада, што Вам

Рада, што Вам спадабалася.
Спасіба!

Цудоуны верш!!! Кранае за

Цудоуны верш!!! Кранае за сэрца.

Дзякуй Вам за водгук!

Дзякуй Вам за водгук!

Песня тронула до слез. Это

Песня тронула до слез. Это плач матерей всего мира, которые потеряли своих сыновей.Хотелось бы чтобы эту песню услышали те, кто развязывает новые войны.

Згодна з Вамі…Гэта і хацелася

Згодна з Вамі…Гэта і хацелася перадаць.
Вялікі дзякуй!