Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

He дапамог бядзе анёл...

Сярэдняя: 4.5 (68 галасоў)

He дапамог бядзе анёл,
Калі ўпаў на грэшны дол
Гарачым снегам попел.
I мы змывалі горкі пыл
I пракліналі небасхіл
За небяспеку кропель.
Халодны пот. Гарачы снег.
I нехта ўпаў. А нехта збег,
Хаваючы рэактар, —
Хто за сабой людзей павёў
I захлынаўся ад прамоў
Пра чалавечы фактар.
Змываем пыл духоўных ніў,
Што нечакана паланіў,
Запэцкаў нас па вушы.
I дай нам, Божа мілы, сіл,
Каб змыць нарэшце гэты пыл
Ачысціць нашы душы!..



кранула...

кранула...

да,гэта так. ажно дрыжыки...

да,гэта так. ажно дрыжыки...