Я ніколі не была на пякучай вайне
Не хачу я ніколі там быць !
Каб і дзецям маім шанцавала як мне,
Не спатрэбілась ворагу мсціць.
Няхай ведаюць праўду пра тую вайну
Хай расскажуць і дзецям і ўнукам.
Як дзяржалі адпор, не далі слабіну
Іх дзяды не паддаліся мукам.
І нябудзе няхай такіх войн на зямле
Каласіца хай ў полі пшаніца.
Хлеб на ранах вайны, не забытай расце
Што крывёй нашых продкаў абліта.
І гісторыю тожа няхай берагуць
Перапіша наш вораг магчыма.
На сваіх рубяжах ад чумы сцерагуць
Ад яе не астанеца дыма.
17.05.2020г.Лілія Воранава ( Журавінка)
Лілія Журавінка, Вы цудоўная
Лілія Журавінка, Вы цудоўная паэтэса, але больш увагі мове. "мсціць", "дзяржалі" "тожа" - русізмы.Ды і наогул удумлівей трэба адносіцца да словаформаў.
Дзяржаць — не кацапскае слова
Дзяржаць — не кацапскае слова