Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Iсцiна, адвечная, як свет...

Сярэдняя: 4.4 (255 галасоў)

Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй — боль зняверу ўслед.
За пашанай — прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi — горыч страты,
За агнём любвi — разлукi снег.
За абдымкамi — падножка здрады...
Iсцiна, адвечная, як свет.



Вельмі добры))))))))

Вельмі добры))))))))

Якое вобразнае вызначэнне

Якое вобразнае вызначэнне ісціны! Сумна, што так, але гэта раўнавага нашага жыцця.
І Гілевіч нам узгадвае, каб мы пра гэта помнілі. Верш хачацца завучыць на памяць, хочацца цытаваць.
Тамара Аўсяннікава

Вельмі удалы верш, а галоўнае

Вельмі удалы верш, а галоўнае спарвядлівы. Ёсць над чым падумаць. Вялікі чалавек- вялікія ідэі!

Вельмi точна!

Вельмi точна!

моладзі

Вось такія вершы павінны чытаць так званыя готы!На вось такія вершы павінна пісацца сумная музыка, бо слухаць толькі аб каханні ужо няма сіл! Апратівела!!!А як жа іншыя каштойнасці???????????Маладзь, адумайся!

Верш Ніла Гілевіча

Дзякуй за такі глыбокі верш! Паболей бы такіх!