Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў... Усё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькі надпіс “Вераніка”,
На ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
I к небу надпіс падымай.
Хай нерухомы словы спева:
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.
Восхищаюсь!
Восхищаюсь!
Верш, як і ягоны аўтар, як і
Верш, як і ягоны аўтар, як і Вераніка, гераіня верша - своеасаблівыя заступнікі беларускай пэйзажнай фатаграфіі. Фатаграфія, адбітак "на ліпе ўрэзаны ў кары" - гэта манумэнт. Геніяльны Багдановіч. Віншую.
самае лепшае з рамантыки пра
самае лепшае з рамантыки пра каханне
душевны стих
душевны стих
Спасибо за сайт. Очень
Спасибо за сайт. Очень нравятся стихотворения М.Богдановича
добры верш дзякуй письменнику
добры верш дзякуй письменнику
моцны верш
моцны верш
Гэта проста цуд
Гэта проста цуд
Великий поэт, великие стихи,
Великий поэт, великие стихи, с детства в моем сердце...
ВЕРАНІКА Няма ні дрэва, ні
ВЕРАНІКА
Няма ні дрэва, ні сялібы,
І той, каму пясняр спяваў.
Блукаю там, дзе ён шукаў,
Дзе ён знаходзіў свае сілы.
У жоўтым лісьце быццам сум.
Туга аб страчаным мінулым.
Халодным зрокам не убачыш,
Не зразумееш, дзе яна -
Неўміручасьці няма.
Пакуль ёсьць ВЕРА - ўсё не страціш.
Ёсьць у багіні – перамогі
Матуля Сціх на дапамогу.
У кожным слове тваім раны.
Тытан павінен іх стрымаць,
Працягваць жыць, і аддаваць
Ўсю моц, што далі табе мары.
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.