Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

К чорту гарэлку, шэйкі і твісты...

Сярэдняя: 5 (24 галасоў)
К чорту гарэлку, шэйкі і твісты, Юную голаў хлусьнёю кружыць! У сэрца народу скірованы выстрал, Жыць яму заўтра, альбо ня жыць... Мовай ня нашай заплавілі горад, Ціхіх сялянак ня лічаць людзьмі, Нельга ўлівацца ў чужацкае мора Юнасьцю нашай, крывёю, дзяцьмі. Нельга. Мы ўдома свае, а ня сьведкі. Няпрошана злыдні абселі сталы, Кідаюць «з ласкі» свае нам аб’едкі, Плодзяць халуйства на нашай зямлі. Мы — стража ля нашай народнай калыскі. Вораг суровы і лёс наш круты, У нас за плячыма крычаць абеліскі, З крыўдаю ў сэрцы падходзяць браты. Мы сёньня лёсу Радзімы зарука, Выканаць нам, што бацькі не змаглі. У нас запытаюць з дакорам унукі Аб волі, аб мове радзімай зямлі. Сёньня ж на пласе родная мова, Вырваць жывую належыць з агню, Слова «кахаю» – слабае слова, Мужнае слова – абараню!!!Air Jordans