У хвілі роздуму
я сэрцам далятаю
Да запаветных Прыпяцкіх пяскоў.
Узбуджанай душою абдымаю
Квяцісты выбух бэзавых кустоў.
Іду дамоў знаёмаю сцяжынкай
Мядзведзіцы сузор'е
ў вышыні...
І, як раней дакучлівай валынкай
Спяваюць мне на вуха камары.
Паветра удыхаю над абрывам
рачнога берага,
парослага вярбой...
І з жаўруком вітаюся імклівым,
Каб заставацца назаўжды сабой.