Кайданы, Койданава, Хан Кайдан, -
Звычайны слоўнік беларускай мовы? -
У кожным слове першапачатковы
Існуе сэнс, які дастаўся нам
З вякоў мінулых. Дбайным чытачам
Паведаюць ня толькі пра аковы
З былых часоў з'явіўшыеся словы,
Бо ў гуках іх ёсьць дань барацьбітам...
Здаралісь неспрыяльныя умовы,
Але заўжды акрэсьліваў аловак:
Не час, каб словы-зброя шлі ў нябыт!
У жыцці народу слова - першаснова,
І памятае вораг шматгаловы:
Пакуль ёсьць зброя - ёсьць і барацьбіт!
Аўтару шлю прывітанне з
Аўтару шлю прывітанне з самога Койданава(Дзяржынск)!
Сапраўды,пад гэтым мястэчкам нашыя воі пабілі хана
Кайдана.Адсюль і пайшла назва.Першапачатковая назва-
Крутагор'е.
Шчырае дзякуй!!!!!!!!!!
Шчырае дзякуй!!!!!!!!!!