1
Што такое каханне?
Мо вясёлкавы сон:
маладое дыханне,
мяккі лён валасоў,
воч агністых бяздонне,
спелых вуснаў палон,
кроў, што стукае ў скроні,
трапяткая далонь...
Што такое каханне?
Можа, страчаны сон:
горкі мёд апраўдання,
брытвы вострай лязо,
боль, што светлым завецца,
стогн салодкі ў журбе...
Прывілея для сэрца –
не належаць сабе.
2
Каханне – гэта як прызнанне,
што мы калісьці ўжо жылі,
як светлай ісціны пазнанне
пра незямное на зямлі.
цудоўна.
цудоўна.
Гэта ў самую точку, трапна
Гэта ў самую точку, трапна сказана - "правілея для сэрца не належыць сабе..."