Ідзе, пляцецца і кідае
Маё жыццё, як тое кола,
Распавядальны твор чытае
З кахання, блюзу й рок-н-ролу.
Я нарадзіўся чалавекам,
А пустыром блукаю ў полі.
Кафэшкі, бары, дыскатэкі,
Пакуль душа ў рок-н-роле
Пакуль – вяселле, дзеўкі, п’янкі.
А раптам - сэрца адчыняе,
І кава з тостамі на ранку,
І шэпча, што мяне кахае.
І я кахаю… Ці люблю?
Такая вось мая натура,
Але наўрад ці за душу..
Напэўна, за яе фігуру..
Пасля іду, плююся болем,
А сэрца цяжка блюз мне грае.
Па кругу зноў адно і тое ж.
Ніякіх выйсцяў не чакаю.
Пайду!! Знайду сабе другую!!
Я не патухну – я магу.
Быць можа шчэ адну фігуру,
А можа, некалі душу.
Выдатна проста. І хочацца аж
Выдатна проста. І хочацца аж пажадаць, каб Вы ўрэшце-рэшт знайшлі яе... Гэту душу.
Вялікі дзякуй, можа калі і
Вялікі дзякуй, можа калі і патрапіць.