Я цябе кахаў калісь,
Бласлаўляў імя тваё.
Думкі мае нясліся увысь,
І сэрца ў грудзёх трапятала маё.
Твой твар для мяне быў іконай,
Цябе я мусіў цалаваць.
Мажліва мог бы я да скону
З адной табою існаваць.
Пацалункі, мілаванне з табой
Былі за шчасце для мяне.
Ты была побач са мной,
Цябе я чакаў, толькі цябе.
Але ты пагуляла ды і толькі,
Такіх як ты, я ніколі не знаў.
Я аддаў жа душы табе столькі,
Колькі нікому не аддаваў.
Што ж доля такая ў мяне,
Быць аднаму у гэтым свеце.
Не трэба больш нічога мне.
Хай сонца шчасця табе свеціць.
Будзь шчасліва ты з тым
Каго кахаеш і мілуеш.
Я ж нахілюся па самы тан.
Можа калі маё прызнанне пачуеш…