Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЛІСЬ ЖЫЛІ ТАМ ЛЮДЗІ...

Сярэдняя: 4.8 (37 галасоў)

Было такое на дзіцячым веку:
пабег у лес – якраз палезлі груздзі…
Засоле маці…
Узімку смачна будзе,
з гарачай бульбаю, у студзені
грыбочкі хрумстаць чалавеку…

Палазіць трэба, пашустрыць у лесе:
бо не адзін ты да груздзёў ахвочы -
то тут, то там “ау-у-у” жаночыя…
На грыб патрэбны “тыя яшчэ вочы”,
каб назбіраць іх, колькі ў кошык ўлезе.

Той раніцОй набраў груздзёў бярэма:
і кошык, і добры “рукзачок” з кашулі…
Цягну да хаты “справу” для матулі.
А сонца прыпякло…
Спякота…
Язык аж высах – піць мне так ахвота…
Цягнуцца дАлей не магу я…
Вадзіцы б дзе халоднай…
Ой, было б нядрэнна…

То бор на ўзгорку, то нізіна,
ўсё - сухота…
А крыніцы толькі ля Дняпра…
Ды вывела зарослая сцяжына
да заняпалага двара.

То хутар быў, ці ляснікова мыза,
сярод гушчару, раптам, як аазіс,
каробка хаты –
з сярЭдзіны ўвысь сасна вылазіць,
а побач зруб калодзежа – вадзіцы кладзезь,
і “журавель” над ім з вядром драўляным…
Надыць…
Ніхто не скраў – бо ланцугом прымацавана насмерць!
…і цішыня, аж дрыжыкі…
Як быццам гэта ўсё наўмысна…

Але вядро калодзежнае вабіць…
Я заглянуў у цемру – холадам падула…
Звісае з “жураўля” драўляная “хадуля”…
Вядро ўніз “хадуляю” таўку я…
Ой, натуга,
камЕнь-адвес на кОнцы “жураўля” – напруга…
Пялёснула… і чарпанУла… ў горле – суха…
Цягну, на край калодзежа, вядро за дУгу…
…глядзіць з вядра, спужаўшысь, жаба…

Знайшла сабе прыстанішча ў спякоту…
А мо, звалілась, бедалага?
Дастаў яе я, асцярожненька, з біклагі,
на зруб пасОдзіў,
і давай уцешваць смагу…
Напіўся…
аж жывот раздула…
да ікоты…
Цікава стала, жаба ж накіруецца куды:
ў кусты, ля мызы,
ці ў цемру, да вады ?
А мне да хаты трэба,
Бо паспАрхнеюць грыбы…
Знайсці, сабраць, занесці…
Не гульня – работа…
Але ж і жабій лёс празнаць ахвота…
Прысеў, і на яе гляжу я…
Яна ў мяне упырыла зыркалы…
Бачком да края зруба папераступала,
зірнула ўніз, не спадабалась…
і - скок, як быццам жабы не бывала…
… і толькі ўсплеск з калодзежу нядужы…
Прыйшоў да дому я, аж ледьве валучычы ногі…
Матуля пахваліла за добрую здабычу,
а я, кавалак хлеба, ды на ганак, па прывычцы.
Памаркаваць пра бачанае ў лесе…
Бо, калі роздум у “маскатырку” ўлезе –
не дась пакою час даволі доўгі.
Ды роздум не пра жабу…
Жабе ў цемры добра будзе.
А пра разораную хату…
Калісь жылі там людзі…