Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад верша "Калі" Р. Кіплінга

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Калі ты не губляеш розум свой
У коле пустадомкаў і вар’ятаў
І застаешся ў ім самім сабой,
На веру ў долю лепшую багаты;
Калі цярпенне маеш, каб чакаць,
Чужой маны сваёй не памнажаеш
І зло каханнем здольны суцішаць,
А тлумнай ганарлівасці не маеш;

Калі не толькі марамі жывеш,
А практыкуеш дзеянне за словам,
І да хістання лёсу роўны тэж,
Да шчасця альбо злыбеды гатовы;
Не плачаш, калі праўды адкрыццё
Табе ж самому ў пастку ператвораць
І можаш склеіць бітае жыццё,
Душу сваю аправіўшы ад гора;

Калі сваіх не лічыш перамог
І для высокай мэты рызыкуеш,
А ўсё згубіўшы, збіты бурай з ног,
Аб цяжкіх стратах доўга не сумуеш;
І ў намаганні сэрца, нэрваў, жыл
У барацьбе умееш так збірацца,
Каб лезці ўперад, хоць не маеш сіл
І толькі дух прыказвае:"Трымацца!”;

Калі ты здольны з кожным размаўляць
І пры цары не сварыцца з народам,
Не абражаць, але й не крыўдаваць,
І, дзе б ні быў, паўсюдна сеяць згоду;
Калі звяраеш мерны ход гадзін
З хвілін-секунд сваіх шалёным бегам,
Зямля – твая і для цябе, мой сын,
І ты на ёй завешся Чалавекам!



Простите меня пожалуйста за

Простите меня пожалуйста за то, что я так долго не вспоминал про форму обратной связи на сайте с переводами этого стихотворения. Сейчас только исправил по вашей просьбе. Благодарю за настойчивость.

Спасибо, что откликнулись, но

Спасибо, что откликнулись, но на Вашем сайте изменения почему-то не произошло. Если можно, исправьте, пожалуйста (текст на этой странице)

Fajna. Super.

Fajna. Super.