Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі баішся праўдай апячы...

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Калі баішся праўдай апячы,
Дык не ілжы - адкрыецца мана.
Лепш не кажы нічога – прамаўчы.
Бо што маўчанне? Проста цішыня.

І мір, і шчасце лёгка зруйнаваць -
Адзіным словам, стрэліўшы ў душу.
Дык разумней, каб зла не прычыняць,
Заўжды захоўваць шчырасці мяжу.