Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каля помніка ветэранам…ці Вечны агонь.

Сярэдняя: 5 (19 галасоў)

(Прысвячаецца светлай памяці
загінуўшым у ВАВ і майму дзеду
Чэчату Васілю,
якога я ніколі не бачыла)
1
Каля помніка ветэранам
Палымнее агеньчык вечны,
Крываточыцца болем ранаў,
Сагравае цяплом сардэчным.
2
Запытала дзяўчынка ў дзеда:
"Чаму ён пад дажджом не тухне
І чаму тут так многа кветак,
Сярод восеньскіх лісцяў жухлых?
3
Уздыхнуўшы, стары заплакаў
І сумотна нахмурыў бровы...
- Гэты помнік - палёгшых якар,
За Радзіму ў час суровы…
4
- Растлумач, што за якар, дзеду?
Караблёў тут няма і мора…
- Гэта - памяць, яе не зведаць,
Незабыўная сведка гора…
5
Яна ў суме гранітных плітаў,
У вянках, у агні і ў кветках...
І ў надпісах "Не забыты…"
Падрасцеш, тады поймеш, дзетка.
6
Паглядзі на агеньчык вечны,
Яна ім запаветы піша,
Не знікае ні ўдзень, ні ўвечар,
Супраць бедаў вайны афіша…
7
Па праспекту, насустрач веку,
Ідуць за руку дзяўчо і воін,
Што шукаюць ад войнаў лекі,
У незгасальным агні героям…
Мінск.08.11.2014г.



Замечательное

Замечательное стихотворение!!! Вечный огонь боли в сердцах тех, кто потерял своих близких в годы ВОВ. Низкий поклон Вам Людмила.

Дзякую Вам за цёплыя словы!

Дзякую Вам за цёплыя словы!