Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
да лясной гарбаткі
наліем у сподкі.
І запахне рутай,
верасам, чаборам,
каб зімою лютай
нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі
лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
галубкі, галубкі!
Бохан – поўняй яснаю,
яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё – з уласнае
нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі
прыйдуцца да смаку,
прынясіце Богу
шчыпую падзяку.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!
мне усё Беларускае
мне усё Беларускае падабаецца!
кеааеп
кеааеп
Мне вельмі спадабалася, так і
Мне вельмі спадабалася, так і хочацца хутчей ісці калядаваць.
вельмі файна!!!!
вельмі файна!!!!
Так та яно так.
Так та яно так. Безумоўна(!!!)
амаль.
Бо ўсё ж ткі у друк трэба выдаваць без памылак.
І калі ўжо "скваркі", замест "шкваркі" сцярпець можна шчэ,
дык не паверу, што Богу трэба даваць "шчыпую", а не "шчырую" падзяку.)
Відаць не беларус з лацініцы няўважліва на кірыліцу перакладаў, або наадварот.)))
Скварка - гэта па-беларуску,
Скварка - гэта па-беларуску, Шкварка - гэта ўкраінская мова, часта блытаюць, так што слушна скварка казаць. Ня блытайце прывычнае са слушным варыянтам.