Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці год.
Прадавачкам два тыдні раскошы:
мандарынкі з шампанскім — і будзе даход,
покі ў нас не закончацца грошы.
Прыляціць Мікалай у калядных санях.
Надаюць аднакласніцы бусек.
У спартзале ялінка ў святочных агнях,
а пад ёй — хто б вы думалі? Трусік.
І запаляцца свечкі, і створаць інтым,
і прыедзе ў паўночным трамваі
прыгажуня‑Снягурка, і ганьба ўсім тым,
хто казаў, што яе не бывае!
Не замерзні, глядзі! Ты і сам Дзед‑Мароз,
сіні нос для цябе не пытанне,
сівізна ў бараду, а спыніцца — не лёс.
Бачыш зорку? Загадвай жаданне!
Загадай пра сябе, як Другі Прэзідэнт,
каб бацькоў сваіх слухалі дзеткі;
каб каханкі не змерзлі на вуліцы ўшчэнт,
пад футэркам хаваючы кветкі.
Мікалай‑канспіратар, стары дысідэнт,
падарункі схаваў у шкарпэткі
і, чытаючы верш за калядны прэзент,
не зваліўся ніхто з табурэткі.
Чудово!Клас!
Чудово!Клас!
чытаючы такія вершы - усе
чытаючы такія вершы - усе пападаюць з табурэткі. "смешались в кучу кони й люди": снег,табуртка,прэзідэнт, шкарпэткі,снягурка і дэсідэнт
Большое спасибо! Так душевно
Большое спасибо! Так душевно и с юмором!