Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каляды

Сярэдняя: 4.1 (42 галасоў)

Я з каляднаю сьвечкаю цёмнай
Празь лясок праз халодны іду,
Каб праменьчык сьвятла ў ночы цёмнай
Зьнішчыў ў ёй і ману, і бяду.
Хай пужаюць ваўчыныя вочы
І нялёгка мне крочыць пакуль,
Спадзяюся ў калядную ноч я
Хату-храм хоць пабачыць адсюль.
І пачуць сярод дрэваў званочкі,
Што вясьцяць пра зьяўленьне Хрыста.
Сьвечку ўзьняць, быццам родную дочку,
Што Надзеяй была названа.
Спадзяюся, што сьвечку Надзею
Разам будзем трымаць у руках
Ты і я. І калядную дзею
У тваіх я пабачу вачах...