У стылым небе засынае вецер,
Стала ціха ў садзе і ля дома,
І ўглядаюцца ў акенца дзеці,
Зорку выглядаючы, вядома.
Гэты вечар самы найчароўны;
І няхай віхура і мароз,
На душы так ціха, памяркоўна –
Зараз нараджаецца Хрыстос!
І Анёл святло нясе па свеце:
Усім, хто свята верыць, і чакае.
Мандарыны, санкі малым дзецям,
А дарослым – філіжанкі з чаем...
І на сэрцы светла і прыветна…
А калі жа цені над душой —
То сняжынка на тваіх павеках
Расплывецца цёплаю слязой
Дакладна такi вершык для
Дакладна такi вершык для дзетак на каляды я i шукала.