Тут камяні растуць з зямлі,
Бо тут – таксама іх краіна.
Над імі леднікі былі,
Як нас і не было ў паміне.
Як сімвал вечнасці яны
Зямлёй узрошчаны, як памяць,
Як захаванне ад маны,
Якая часта часам правіць.
І над магіламі ўстаюць
Каменні, пліты, абеліскі.
І з цягам часу не даюць
Забыць людзей вялікіх, блізкіх.
Тут камяні растуць з зямлі,
Бо тут – таксама іх краіна.
Тут доўга камяні жылі,
Пакуль нас не было ў паміне.
Як камень каменчыку.
Як камень каменчыку. Прыкладна з такім жа "працэнтам" трасянкі першыя гады пісаў. І да сёнешняга дня да канца ад яе не пазбавіўся. Добра, як сабе маладзейшаму.