Каплічкі ды касцёлы,
Дзе ў цішыні схаваны
Малітвы нашых продкаў, –
Навечна зруйнаваны!
І не спыніць навалы,
Зямля дрыжыць ад болю,
З падбітымі крыламі
Буслы жывуць ў няволі.
А звонку крывапіўцы
Зламанымі крыжамі
Утоптваюць зямліцу,
Нібы варонаў зграя.
І стогне наваколле,
Падняцца сіл не мае,
А у касцёльным звоне
Ўзрастае моц людская
І рэхам разбурае
Савецкія законы –
Малітва адраджае
Каплічкі ды касцёлы.
Божа,які цудоўны верш... Я ў
Божа,які цудоўны верш...
Я ў яго закахана