Каравы iдуць дахаты
Каравы iдуць ў хлявы
Статак бочачак рагатых
Налупiўшыхся травы
Iх бакi, нiбыта дзежкi
Ў шырыню амаль што мэтр
Падымаюць пыл са сцежкi
Свой выказваюць iмпэт
Каравы, мае сяброўкi
Я калiсь сам пасвiў вас
Значыць, маю падрыхтоўку
Малако пiць, нiбы квас
Гаспадынi вас сустрэнуць
У варот, як сваякоў
I струмочкамi запенiць
Малако падойнiк зноў
Я люблю, калi кароўка
Улаштаваўшысь на начлег
Да сцяны прыставiць рогi
I ўздыхне, як чалавек