Ты хочаш мову зруйнаваць? Што можа быць прасцей!
Наогул кніжак не чытай і не вучы дзяцей,
Хай Божа зможа ўратаваць цябе ад лішніх слоў,
Ад Інтэрнэту і газет, ад вершаў і лістоў.
Упэўні ў слушнасці сваёй суседзяў і сяброў,
Скажы, што галава трашчыць ад вывучэння моў...
І праз гады ты ўбачыш - так, змагаўся не дарма:
Яшчэ пакуль не пастарэў, а мовы ўжо няма.
Ты хочаш мову зруйнаваць?
Дзякуй!