Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Арцёмаў

arcemau.jpg

Нарадзіўся ў Туле 27 сакавіка 1991 года. Па сканчэнні школы быў ўзнагароджаны залатым медалём. Пісаў вершы па-расейску з 2000 года. З 2008 года піша па-беларуску. Акрамя літаратуры цікавіцца таксама сучаснымі кампутарнымі тэхналогіямі, піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі.

Аўтар зборніка вершаў “Двойная звезда” (2007-2008).

Перакладае на рускую з ангельскай, украінскай, беларускай і іншых моў (часам з рускай на беларускую і ангельскую).

Лаўрэат і прызёр тульскіх гарадскіх і абласных моладзевых літаратурных конкурсаў. Прызёр конкурсу імя Карласа Шэрмана, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам, пераможца каляднага конкурсу інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет" (2009). Фіналіст конкурсу імя Л. Геніюш (2010).



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Вар'яцее вятрыска штотыдзень –
Флюгер круціцца быццам турок,
Я, напэўна, кагосьці пакрыўдзіў.
Ты прабач мяне – я не знарок.

Прамянее вясной наваколле:
Іскры сонца і шум капяжу...
Толькі я ўсё адно мімаволі
На цябе – не на сонца – гляджу.

Ты прабач ад душы, без загадаў,
Каб раку адшукаць – тую, дзе
Нашы крыўды, зласлівасць і здрада
Патанулі ў вясновай вадзе.