1
Шапоціць лісце у дварах,
Вядзе журботную гаворку,
Аб тым, што надыйшла пара
Ім узнімацца дымам горкім.
2
Але, каб крылы атрымаць,
Прайсці патрэбна ачышчэнне -
Кастры па восені гараць,
Ператварая лісце ў тленне.
3
А ўвесну ўсё зазеляніць
У вітку зямнога калаўрода...
Нішто не вечна!..Усё ляціць...
Бо так утворана прырода!
Прыгожы верш. Людзям тожа
Прыгожы верш. Людзям тожа патрэбна ачышчэнне.
Хто
Хто ведае?..Напэўна....
Дзякую.