Недавымаўлена слова, недавымаўлены сказ,
не далі зрабіць высновы. Зразумець і даць адказ.
Замаўчалі. Без пытанняў. Бо пытанняў не было.
Вочы бачылі расстанне. Без яе... І без яго.
У яе не будзе болей сёння ён ужо сцяной.
А ў яго ўчора ссохнуў на спякоце кветкай сон.
Ён не хоча мець гербарый, а яна расу сушыць.
У абодвух л'ецца памяць, каб пакінуць і...Забыць.
Не ўся, відаць, прал'ецца. Недавымаўлена ўся.
У расстанні застанецца, як агенчык і вада.
Ён яшчэ ня ўвесь спаліўся. У яе іскрынка ёсць,
і вадзіццы, як калісці, калі стаў плацінай лёд.
Пацякла далей рачушка. Там жа ш мора берагоў.
Бераг страціў шлюз і штучнасць, анямеўшы з хвалей-слоў.
Будзе недзе рэчка стратай. І прал'ецца дзесць дажджом.
Бераг будзе штучна ўзняты, каб ізноў быць са святлом.
Не хачу і я пакінуць назаўсёды гэты верш,
у радках якога існасць, і наўмыснасць маіх меж.
Хай яго яшчэ хто ўбачыць. Паспрабуе перакласць.
І давымавіць... Хіба што... Памяць большага не дасць.
Кампутар пачынены! Смакую
Кампутар пачынены! Смакую тваю "беларускую піццу"...
Да спадобы... ой,да спадобы,гэта гра-гульняначка слоўцамі...
І дзе ж мы набраліся такой
І дзе ж мы набраліся такой дэлікатнасці, Алег?)
Настрой, як пасля самага удалага ў жыцці адпачынку)))
Віншую, калі так.
А можа...
Элементарна? - сычыніў верш, але ёсць прычыны не спяшацца выкладаць?)
Усё зноў выкідваюць,новыя
Усё зноў выкідваюць,новыя вершы не дапушчаюцца...
Пайду ў эміграцыю,да Расеян.