Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Казка другая пра цара-Гароха.

Сярэдняя: 4.6 (20 галасоў)

Цар-Гарох граду сваю
вырашыў “пачысціць”,
і пачаў выкідваць у баразну
розную раслінную “нячыстасць” :
-Неча заглядаць у Маю казну!

Самых “адмарожаных”
запіхаў у пограб.
Піск падняўся за мяжой, асцярожны :
-Гэтак, цар, нядобра!
-Кожная расліна мае Права
на градзе прывольна прарастаць!
-А на Ваша права сраў Я!
…і магу яшчэ пасцаць!
Я – на гэтай градцы Цар!
Я - гэтай градцы – Гаспадар!
Я рашаю, хто карысны,
а хто – пустазелле!
і не мачой на іх я пырскаю,
а цалебным царскім зеллем.

Цар-Гарох рашыў увесь гарод пачысціць.
Моцы ж на ўвесь гарод няма…
-А ня дам я “пшэкам”,ды “фашыстам”
угнаеянняў – мала нам самім гаўна!

Пойдзе ўсё гаўно на нашу градку!
Неча на гарод свой -
нас і не пушчаць!
А на нашай градцы ўсё ў парадку –
па “батву” ў гаўне ўсе, й не пішчаць!

28 лютага 2012г