Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хацелася б...

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Хацелася б ...
1
Хацелася б вельмі, каб ногі,
Яшчэ патапталі дарогі,
Каб рукі, з надзеяю, зранку,
Штодня адхіналі фіранку.
2
Каб клікалі мары за дзверы
У мірнае заўтра, з даверам,
Каб грэла душа, што пад бокам
І разам ішла - крок за крокам.
3
Каб смак да жыцця не губляўся,
А з часам і больш настаяўся,
Нібы каньячок, для гурманаў,
Заўсёды быў госцем жаданым.
4
Каб шчасце, як гроначка вішняў,
Было не салодкае лішне...
І радаваў кожны дзянёчак
Любым сваім позіркам вочак…
Мінск.12.03.2015г.

© Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115031205212



выдатна на мой погляд.

выдатна на мой погляд.

Крочу па жыцці, з шырока

Крочу па жыцці, з шырока расстаўленымі нагамі!!!

Дзякую!)

Дзякую!)