Храбрасць, смеласць, мужнасць, адвага,
Непахіснасць, рашучасць... — ?
Няўжо
Не мужчыны стаялі пад сцягам
На ахове сваіх рубяжоў?
I няўжо не яны ў паходы,
А жанчыны ішлі? Бо наўрад
Сталі словы жаночага роду
Ў гэты рад проста так — на парад...
Выпадковасць? Няхай выпадковасць...
На мінулым нейкіх замкоў,
Што трымаюць сэнс патаемны
Ў кожным слове — загадкай вякоў.
Як гісторыю не падцікоўвай —
Ёсць схаваны стагоддзямі свет.
Выпадковасць? Няхай выпадковасць —
Можа, ў ёй найвялікшы сакрэт.
Бог прыдумаў ход геніяльны —
Як у шахматах Карпаў ці Таль:
Быў Адам фігуркай глінянай
I застаўся ёю амаль...
А астатняе ўсё ад жанчыны —
I задумы, і кожны ход...
Ёсць на свеце ўсяму прычыны. Ёсць?
А раптам наадварот?
Помста, злосць, крывадушнасць, здрада...
Хопіць, хопіць — аж вусны звяло, —
Зноў спіхнуць на таемны выпадак
Ці згадзіцца: «Было ўсё, было...»?
Сэрцу вусцішна і няўтульна,
Розум холадам набрыняў...
Як ратунак словы прытульваю:
Чысціня, цеплыня, дабрыня.
I надзея, і радасць, і памяць
Той вясны, што нам крылы дала,
Толькі тут. I нішто не спаліць
Гэту вечнасць, якой Ты была.
Ты са мною — і свет не загіне.
Да грудзей прыпаду галавой —
Не багіня, а берагіня,
Абярэжніца, бераг мой.
красиво
красиво
Крута! :) Вось загадка дык
Крута! :) Вось загадка дык загадка: і, сапраўды, чаму ўсё добрае жаночаго роду?!
Васіль,многа загадкавых рэчаў
Васіль,многа загадкавых рэчаў ў літарах,складах,словах і гуках...
Паглядзі на Стихи.ру (таму што на рускай мове)мой верш "Игра слов".
www.stihi.ru/2011/10/27/5812
www.stihi.ru/2011/10/27/5812 - вось яна ўся праўда пра "літаратурнасць" мовы! Мне вельмі падабалась:)
Я там якраз (планамерна і з
Я там якраз (планамерна і з прысучым мне занудствам) чы(с)тку і правожу:)
А адкуль такі капялюш
А адкуль такі капялюш Барскага? Няўжо у самого іспі(пардон! 3,14)лі?!
*Баярскага
*Баярскага
Васіль,капялюшы (чорнага
Васіль,капялюшы (чорнага колеру)мой даўні смак. А калі я быў даволі маладым ды "патлатым",тады Баярскі(я з ім знаёмы,таму што кінематаграфіст)шуткаваў:
-"Олег,или твой отец погулял в Ленинграде,или мой увлкся в Могилёве".
Бо длінавалосы ў капелюшы і з вусамі... Мы былі Вельмі падобны адзін на другога,
ды й зараз не моцна адрозніваемся,калі ўглядзецца.
Ух ты! Здорава! І сапраўды
Ух ты! Здорава! І сапраўды адрозніваецесь... не моцна:)
А чаму я, "дзярэўня"!, не ведаю Вашых фільмаў? Ці ведаю, але не дагадваюсь? :(