Вясна ўзышла над Беларуссю
Залатаспеўным капяжом.
Блакiт Радзiмы першы бусел
Зноў мерыць стомленым крылом.
Са звонам ускрылiўшы з храмаў,
Вясновы вецер клiч разнёс:
«Смерць перамогшы, грэх Адамаў,
Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!!!»
Зямля скiдае посны саван.
I нараджае з небыцця
Пралескi як сцвярджэнне славы
Таго, Хто даў пiтво жыцця.
I ты, калi збалеў душою,
Аддай свой боль галлю бяроз.
I свежай ciлаю напоiць
Лагодны шэпт: «Хрыстос васкрос!!!»
Ўваскрос Ён-гэта значыць, браце,
Свой крыж рашуча ўзняўшы услёд,
У латах Божай благадацi
На бой з грахом пачнём паход!
Хрыстос у смерцi вырваў жала!
Душу мы вырвем з мiтуснi,
Найперш каб у зямным жадала
ўскрылiць да Божай вышынi!
Напоўнiм вечным кожны момант,
Падняўшы Крыж Хрыста як сцяг,
I пад грахоўным бураломам
Да Царства Бога знойдзем шлях!
Даволі добра, з іскраю
Даволі добра, з іскраю шчырасці. Варта дапрацаваць.Пазбавіцца лозунгавых заклікаў.
Христос воскрес И царство
Христос воскрес И царство Бога найдем мы путь.Спасибо. Я не белоруска, но мне очень близки и понятны Ваши стихи