Хто сваю не шануе вясну
Ва ўспамінах красуня-вясна,
І гадкоў маю я толькі восем.
І бягу ўсім насустрач вятрам,
Як далёка яшчэ мая Восень.
Загадзя не прывыклі лічыць
Мы памылкі свае і сумненні.
Спадзяёмся ў шчасці пражыць,
Перад лёсам не стаць на калені.
І каб лёс не пакінуў адну,
Мы кахання цяпло ў сэрцы носім.
Хто сваю не шануе вясну,
Будзе мець неўраджайную Восень.
Вось бы тут прызадумацца нам:
Вельмі хуткі жыцця рух спрадвечны
Дзе тут пойдзеш насустрач вятрам.
Жыць бы ціха жыццём чалавечым.
Я рукой на няўдачы махну,
Маем часта не тое, што просім.
Хто няўдзяна пакрыўдзіў Вясну,
Сваю стрэне бязрадаснай Восень…
2000 г.