(“А хто тут ідзе? “ Янка Купала).
Кожны год, паслЯ зімы,
прачынАецца Прырода.
Мы – чакАем навінЫ,
год за годам…
Мы – чакаем перамен,
для жыццЯ народа.
А Улады – ўсё падлЕй,
з кожным годам…
Мы – чакаем ад жыццЯ
Лёс неабыЯкавы.
А ўсяго-та набыццЯ –
дуля… з макам…
Мы – жадаем для людзей
шчАсця роўнаважкага.
А – няма яго нідзЕ!
А – няма ж яго…
Кожны ж год,
пасля зімы,
прачынаеццА Прырода.
…і калі ж
прачнёмся мы,
звАцца каб – Народам?
26 студзеня 2013г.
(**кожны – каждый; паслЯ – после; прачынаецца – просыпается;
чакАем – ожидаем;навіна – новое; Лёс(муж.род) – Судьба(жен.род);
абыякавы – никакой; набыццё – доход; жадаем – желаем; роўнаважкае – одинаково важное; нідзе – нигде).
Боль за сябе і краіну жыве у
Боль за сябе і краіну жыве у кожным беларусу. І страх таксама.