Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

народ

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)

О, мой народ, рассечаны на часткі!
Як жа твае ўсе долечкі зляпіць?
Як выцягнуць цябе з памежнай пасткі?
Як аб’яднаць, каб мог ты ў ладе жыць?

Каб моцны быў, бо ў аб’яднанні сіла!
Каб розум меў жывы, свабодны, свой!
І за зямлю, дзе маці нарадзіла -
Стаяў з братамі й сёстрамі гарой.

О, мой народ! Руплівы, працавіты!
Чым твае раны ў сэрцы загаіць?
Пад розным сцягам розным кіем біты,
Але нічым свабоды дух не збіць.

О, мой народ! Твой час настане! Веру,
Калі на свеце будуць даражыць
Не ўладамі, не грошмі, не паперай —
Святлом вачэй, што ў полымі дрыжыць.

Гаворкай той, што маці размаўляла,
Кашуляй той, што бацька, дзед насіў…
Той роднасцю, што, як кулак, яднала,
Калі зацягваў раны дзевясіл.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120111506205



Сярэдняя: 4.7 (14 галасоў)

(“А хто тут ідзе? “ Янка Купала).

Кожны год, паслЯ зімы,
прачынАецца Прырода.
Мы – чакАем навінЫ,
год за годам…
Мы – чакаем перамен,
для жыццЯ народа.
А Улады – ўсё падлЕй,
з кожным годам…
Мы – чакаем ад жыццЯ
Лёс неабыЯкавы.
А ўсяго-та набыццЯ –
дуля… з макам…
Мы – жадаем для людзей
шчАсця роўнаважкага.
А – няма яго нідзЕ!
А – няма ж яго…
Кожны ж год,
пасля зімы,
прачынаеццА Прырода.
…і калі ж
прачнёмся мы,
звАцца каб – Народам?

26 студзеня 2013г.

(**кожны – каждый; паслЯ – после; прачынаецца – просыпается;
чакАем – ожидаем;навіна – новое; Лёс(муж.род) – Судьба(жен.род);
абыякавы – никакой; набыццё – доход; жадаем – желаем; роўнаважкае – одинаково важное; нідзе – нигде).



Сярэдняя: 4.4 (30 галасоў)

Хто ты, беларускі наш народ?
Перад вачыма выгляд шматпакутны
стаіць дрыгвы няскоранай сярод,
бязмерна заклапочаны і смутны.

Адкуль ты? З першых крокаў крывічоў,
ці з поўначы прынесены вятрамі?
Ці, можа, паціскаючы плячом,
згадзішся, што зацверджаны царамі?

Чаму ў тваіх напружаных вачах
адбілася шмат усяго такога,
што за стагоддзі сечы на мячах
не паспрыяла крочыць паспяхова?

Навошта паступова ў заняпад
ты звёў свае гаворку і культуру?
Ды не кажы, што твой “старэйшы брат”
гвалтоўна заказаў па ім хаўтуры!

Калі пачаў мірыцца, узгадай,
ты з крыўдамі і нешчаслівым лёсам?
Зрушыся і сваёй крыві надай
агню, каб зноў паўстаць у рост калоса!



Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)

Краіна васількоў, што лашчаць вочы,
балотаў, што затуляць ад навалы,
дзе ручайком ліецца смех дзявочы,
дзе войнаў след крывавы і трывалы…

І

Зямля не ведае спачыну –
і нараджае, і выхоўвае дзяцей
сваіх – звяроў, раслін, людзей,
якім заўсёды падстаўляе сваю спіну
і лашчыць, і кладзе у дамавіну,
і помніць яна дні свае ўсе, ночы,
і зрэдку сніць свой сон цяжкі, прарочы.
Ты так не любіш безвыходнай нематы
і промні сонца п’еш з ахвотай ты, –
краіна васількоў, што лашчаць вочы.

ІІ

У той краіне пушчаў і бароў
ужо няма сядзіб старых, фальваркаў,
няма тэатраў школьных, слаўных паркаў,
што назіралі за забавамі паноў…
Там галасы былых гаспадароў
ніколі ў замках не пачуюць залы…
Там спяць на рэках чоўны і прычалы,
там дзесь стаяў у лесе ідал боства
язычніцкага, і было паўсюды мноства
балотаў, што затуляць ад навалы.

ІІІ

Здаўна жылі тут продкі-ваяры –
іх смеласці мог пазайздросціць кожны.
І ў час нялёгкі, цёмны, час трывожны
ядналіся дзеля свабоды жыхары,
ішлі змагацца. Але з даўняй той пары
прапала мужнасць, і ў цябе, народ, жаночы
цяпер характар, што не дазваляе крочыць
адважна ўперад і чужынскім галасам
сказаці: «Край свой родны не аддам,
дзе ручайком ліецца смех дзявочы?!»

IV

Няма ўжо сёння бонды, талакі
й сябрыны – ў цемры Часу зніклі.
і хіжы Страх ужо ашчэрыў іклы.
У выніку тубылец стаў такі
маўклівы, быццам бераг у ракі;
дух заняпаў, ляжыць, бы ліст апалы,
і бачу я паўсюль хлусні завалы…
І ўсё-ткі верыцца, што знікне вір бяды
і годнасць, гонар вернуцца туды,
дзе войнаў след крывавы і трывалы…