хто не ведае, як праміне
канец разгубленага свету.
арганізована ці не,
як баіў тый манах пра гэта?
няўмольна жорстка - ў гарадах
ўтыкаючы павольна стрэлы?
калі ад слёз чужых вада
заглеіць чэрап вірам цэлым?
"мой бедны ёршык" - скажаш ты,
свой чэрап, у інтэрнэце спрэчным,
нядбайна кінуўшы з вышынь,
недапушчальных гэткай рэчы
але, ніхто ня ведае....
але, ніхто ня ведае....