Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хвароба

Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

Праз цябе я дыхаю сотні хвілінаў,
Праз цябе ў каханне паверыў я зноў.
Сэрца б'ецца і б'ецца бесперапынна,
Адчуваючы цёплую дзікую кроў.

Я шукаю цябе,там дзе ты быць не можаш
Адчуваю,што побач ты дзесьці са мной,
З гаркатой разумею: ты мая ноша,
Цяжкі скарб ад кахання ды мой неспакой.

Як цябе сцерці з памяці, каб назаўсёды?!
Думкі ў попел,а іх замятуць і снягі.
І ты больш не змяняешся ўжо, год за годам
Цябе вабіць катэдж ды аўто дарагі.

Гэта цяжка: так жыць,але ўсё ж спадзявацца
На праменьчыкі шчасця, якіх не было.
Я табе прайграў ды не здольны змагацца.
Ты як вершы ўжо,ты мой творчы палон!