Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лекца Гунар

Сярэдняя: 4 (40 галасоў)

Давай схаваемся ўдваіх пад шэры куст
Ды файна, каб ніхто не заўважыў!
Каб не чутно было і чарвяку,
Пра што з табой сакрэтнае мы кажам.

Калі глядзець не будуць ў наш бок,
Мы крыкнем, што ніхто нас не прымусіць!
Што да апошняга змагацца будзем, бо
Мы моцныя!Ну,словам,з Беларусі!

А потым пойдзем мы маршараваць
Па вуліцах напоўненых пустэчай.
А мы героі, нам на ўсё пляваць:
На тое, што і ганарыцца не чым!

Мы здейснім тое,што жадалі ў снах,
Але мы здейснім там, дзе і жадалі.
Зноў пройдзе час, надыдзе зноў вясна
Яна сустрэне зноў нас сонца жалем.



Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)

Мне снілася, што разам з ім уходзіш,
І нечакана сёння ты пайшла.
Пакінула ключы пры ўваходзе,
А разам з імі кропелькі святла

Майго жыцця, што аздабляла шчыра.
Ці мне здавалася, што гэта было так?
Аднак ты знікла і знайшла свой "вырай",
Там дзе ёсць грошы, дыяманты, лепата.

Душа балюча ўспрымае рэчаіснасыць.
Сэрца не слухае мазгоў сваіх загады,
Бо праз жаночую звычайную карыснасць
Яно трывае смак кахання здрады.



Сярэдняя: 3.8 (61 голас)

Мы зноў у поцемках шукаем усе адказы
Ды ходзім у пошуках па тоненькай мяжы,
Блытаўшыся, дзе праўда ў сказах,
Спрабуем зразумець, як трэба жыць.

Што нам рабіць, каб праўда была з намі
І хто дарадцам будзе ў гэты раз
Ці наша праўда - праўда альбо фарс
Ды хто змагацца выйдзе са снягамі?

А хто адказны будзе сапраўды,
Калі мы зробім неабдуманыя рэчы?
Мы? Не! Мы чыстыя заўжды.
Мы кінем усё бяжым мы ад сустрэчы,

Што лёс нам у соты раз прыгатаваў
Нам трэба пасядзець, усё пралічыць.
Няхай скардзяцца Богу Крывічы,
Што ў соты раз нас лёс ігнараваў.



Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Тры сотні дзён зусім цябе не бачыў
Тры сотні дзён... Вось толькі ці шкада?
Я зразумеў: душу не перайначыш,
Калі ты атрымаў кахання дар.

Хто б адказаў: навошта мне ўсё гэта?
Ці дрэнна жыў я, калі быў адзін?
Чаму каханне называюць светам?
Чаму каханыя не бачуць бег хвілін?

Ты не адкажаш мне на гэтыя пытанні?
Ты не прагоніш змрок з маёй душы,
Бо трыццаць тыдняў гэтаму каханню
Промнямі смутку давялося жыць...