Конь iржэ, смяецца слон.
Застучыць конь капытамi,
Слонiк хлопае вушамi.
Заiграе слон трубою,
Конь кiвае галавою.
Конiк весела гарцуе,
А чагосьцi слон сумуе.
Конь устане на дыбкi:
«Ну, давай, як я зрабi!»
Конiк радасна ўзбрыкне,
Слонiк конiка мiне.
«Ты чаго такi надзьмуты?
Вушы, быццам парашуты?
Хобат некуды схаваў?
На мяне ты зазлаваў?»
«Я зрабiць так не змагу,
Бо не ўзнiму нагу!»
«Дык цябе я навучу!»
Кажа слон: «Я не хачу».
«Разам ногi ўзнiмай,
Раўнавагу сам трымай».
I адразу слонiк устаў,
На трубе зноў заiграў.
«Мой найлепшы сябар конiк», -
На ўвесь свет спявае слонiк.