Мая найлепшая сяброўка
З вачыма колеру бурштыну!..
Твая прынада – мыш-палёўка,
І цёплы кут – твая Айчына.
Ты маеш трапяткое сэрца
І на своё лёс не наракаеш.
Зачаравана праз акенца
За тлумным светам назіраеш.
Вунь птушкі гойсаюць па дрэвах,
І дзве кабеты точаць лясы;
Аўтамабілі – справа, злева –
Бясконца сноўдаюць па трасе.
А ты сядзіш, нібыта Буда,
Накіраваўшы вусы ў вечнасць,
І падаешся мне больш мудрай
За цэлы статак чалавечы.