Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

людзі

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Свеціць месяц удалячынь,
Снягі мятуць завірухаю.
Розум спавядае плынь,
Розум спавядае скрухаю

Туга пануе нада мной.
За вакном ваўчыны вой.
Аб чым ваўкі гавораць?
Аб долі чалавечай:
Што яны у свеце твораць.
Бяручысь за зброю, паляць свечы.
Людзі ваююць, моляцца богу.
Забіваючы, вершы пішуць.
У сябра адбіраюць крохі.
А у нас, у ваўкоў ціша…

Наш статак проста жыве.
Чалавек жа па крыві плыве



Сярэдняя: 3.5 (33 галасоў)

Я дзякую вам!
За любоў, дарагія мае
сустрэчнікі і спадарожнікі шляху зямнога, —
паплечнікі, звёўшыя тропкі — маю і свае —
на міг — і на век аб'яднаныя дальняй дарогай.

Я дзякую вам!
Як настаўнікам сэрца майго —
камусьці за ўрок (і за жорсткі, сябры, не крыўдую),
камусьці за ўзор і за прыклад яскравы таго,
як жыць, і любіць, і узносіць Тварцу "Алілуя!"

Я дзякую вам!
І вітаю, як сонца святло,
пачуцці і думкі высокія, ўчынкі і словы.
А хмаркі на небе... развеем, нібы й не было
між намі ніколі нічога даждліва-хмурнога.

Я дзякую вам!
І люблю вас, як тое дзіця,
якое, хаця й пасталела... да стану дарослых,
не вырасла з веры ў бясконцае свята жыцця
і ў тое, што ўсе мы — радня...
па зямлі і нябёсах.

05.2018



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

здаецца мне, што воля чалавекаў
залежыць і ад тых, каго пусціў
к сабе ён. ці хто сам туды забраўся,
без папытання. імітуючы абрэка
засеў там і па меры сваіх сіл
спрабуе вырашаць. альбо вагаўся.

не пара кволая: анёл - нячысцік,
якія сочаць, натаміўшы плечы,
як тузаецца індыкатар спіну,
а сонмішча жаданняў непамысных,
спячы з учынку страву, так дарэчы,
з даменнай печы ў момант загавіны.

спытай сябе – хіба я ў іх прасіў
парадаў? так пагавары сам-насам,
Cogіto, ergo sum - вось карта брэга,
мяжы дасюсь. і па ўзроўню сіл
пераканай, ўплыў любы ўсячасна
мяжы ніжэй спадара гейзенберга.



Сярэдняя: 4.8 (25 галасоў)

Мая найлепшая сяброўка
З вачыма колеру бурштыну!..
Твая прынада – мыш-палёўка,
І цёплы кут – твая Айчына.

Ты маеш трапяткое сэрца
І на своё лёс не наракаеш.
Зачаравана праз акенца
За тлумным светам назіраеш.

Вунь птушкі гойсаюць па дрэвах,
І дзве кабеты точаць лясы;
Аўтамабілі – справа, злева –
Бясконца сноўдаюць па трасе.

А ты сядзіш, нібыта Буда,
Накіраваўшы вусы ў вечнасць,
І падаешся мне больш мудрай
За цэлы статак чалавечы.