Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кожны раз, калі цяжка і боль...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Кожны раз, калі цяжка і боль Абцугамі сэрца сціскае, Калі вытрымаць няма сілы больш, У думках вёску сваю ўспамінаю. Як што, крок да яе насустрач зрабіў, Усе хутчэй у грудзях сэрца б’ецца. Як сасоннік сустрэў дыханнем сваім, На мой твар усмешка кладзецца. Я поўныя грудзі паветра набраў, Густ у ім есць чаканай свабоды. Нідзе і ніколі не адчуваў Ад паветра такой асалоды. Яшчэ крок – і рэчка пяе. І ў яе хуткай той плыні Сонца песціць промні свае, Быццам дзетак вадой чыстай мые. Чырванеюць парэчкі, блішчаць ля платоў У сонца свеце – як гронкі лала. Веска ў фарбы апранаецца зноў, Доўга дзен гэтых цеплых чакала. Бачу хату сваю, аканіц яе ўзор, Сэрца роднае месца адчула. І бабуля спяшаецца з хаты на двор, Бо рыпенне веснічак чула. Мы абняліся, па твары яе Цеплымі слезы цякуць ручаямі. Пацалуе й прыцісне мяне да сябе Дужымі ад працы рукамі. Я... зразумеў мо толькі цяпер, Як самотна ўвесь час тут было ёй. Як чакала, што раптам адчыняцца дзверы “Добры дзень”,– скажа голас знаёмы. З печы бульба, расольнік ужо на стале, Для мяне гэта лепшая страва. Пытае бабуля, як, што ў мяне? Ды здаецца ўсе ёй цікава. І ўвесь час той, што я гаварыў, Яна слезы ў далоні збірала. Мо таму дзень той сонечны быў, Што дождж у слезы ператварала. Як у сне, бацюшка пеў Над труной цяжкія рыданні. Гэты свет для ўсіх адразу спусцеў, Хто на грудзі голаву клалі. Зараз вескі цяпло – толькі ўспамін, Дождж за вокнамі шчыльнай сцяной. Вецер сарваў усё лісце з галін, Мне самотна, як калісьці і ёй. adidas


Глыбоки верш,м а л а й ч ы н

Глыбоки верш,м а л а й ч ы н а .