Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Край

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Там у светлых барах Некранутай ад веку раскошы-- На прасторы зямной, Для мяне не іначай як рай, Ёсць куточак малы, Месцаў іншых не лепшы, не горшы, Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край. Краю вечнай вясны, Дзе і рэха гучыць чысцінёю! І як скончыцца шлях-- На зямлі той знайду супакой. Там я ў хаце не госць. За сталом са сваёю раднёю Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой. Акрыляе душу, Бо і сам гэты край белакрылы! Сваёй годнасці моц, Як і прашчуру, мне дараваў. І цябе, любы край, што было, Што было толькі сілы За бацькоўскую шчырасць у сэрцы не раз апяваў. Footwear


Дзякуй, за такi прыемны i

Дзякуй, за такi прыемны i выдатны верш.