Краіна мая, радасць мая,
Песня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях
Сынава сэрца рыдае.
Ты часта прыходзіш ка мне, як сон.
Хмараю праплываеш,
Птушкай садзішся на ціхі клён,
Звонкім дажджом ападаеш.
Тады ўспамінаецца ўсё да драбніц,
Што звязана з родным краем, —
Як жыта шуміць, як агонь зарніц
На дне азёр дагарае.
Як летам спякотным за днямі дні
Ішлі па іржышчы калючым...
Мы ранілі ногі аб камяні,
I нам не было балюча.
I не было нічога ярчэй
За сонца на родным небе,
I не было нічога смачней
Матчынага хлеба.
Вада з прыдарожнага ручая
Была саладзей за мёд нам...
Краіна мая, маці мая,
Лёс твой цяжкі і гаротны!
Топча, катуе тваю зямлю
Вылюдак ашалелы.
Я кроў да апошняе кроплі пралью,
Каб толькі табе палягчэла.
Ні славы, ні скарбаў я не хачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным паветрам.
Выдатны верш!
Выдатны верш!
Стих отличный
Стих отличный
вельми пачутливы верш!!!
вельми пачутливы верш!!!
это стихотворение великолепно
это стихотворение великолепно и возвышенно как сама природа
узніклі вельмі супярэчлівыя
узніклі вельмі супярэчлівыя пачуцці..але верш прыгожы, моцны
класс
класс
Понравился,сильный стих
Понравился,сильный стих
Жесть
Жесть
Жесть? Ты хоть думаешь, что
Жесть?
Ты хоть думаешь, что пишешь?
Или не учится просто?
вельми пачутлевы верш!!!
вельми пачутлевы верш!!!